Застрэлены на беларускай мяжы кантрабандыст быў жыхаром Вільні

Аўтамабіль з кантрабандай

Аўтамабіль з кантрабандай / Ілюстрацыйнае фота

Каля мяжы Літвы і Беларусі літоўскія пагранічнікі стралялі ў машыну канртабандыста. Але, здаецца, трапілі ў яго самога. Калі аўтамабіль спыніўся, кіроўца быў знойдзены мёртвым у салоне.

Усё гэта адбылося ў раёне Шальчынінкая 1 чэрвеня каля 21:00.

Кіраўнік пагранслужбы Літвы Рустам Любаеў расказаў пра асобу забітага мужчыны. Па яго словах, у яго падначаленых была інфармацыя пра тое, што VW Passat можа перавозіць кантрабанду. Акрамя таго, крымінальнае мінулае загінулага было вядомае як памежнікам, так і супрацоўнікам паліцыі.

"Гэта жыхар горада Вільні, які мае сур'ёзнае крымінальнае мінулае. Ён неаднаразова судзімы за розныя злачынствы, у тым ліку за парушэнне дзяржаўнай мяжы і захоўванне акцызных тавараў, — цытуе Любаева Delfi. — Таксама ён неаднаразова быў пакараны за іншыя адміністрацыйныя правапарушэнні".

Машыну кантрабандыста пераследавалі з мігалкамі і сірэнай, але ён не спыняўся. Недалёка ад дарогі, па якой ён ехаў, знаходзіўся яшчэ адзін памежнік. Ён хацеў спыніць аўтамабіль, каб той не дабраўся да найбліжэйшай вёскі і не нарабіў там чаго, і стрэліў — як ён сам расказвае, па коле.

У сувязі з інцыдэнтам праводзіцца праверка. А паліцыя пачала дасудовае расследаванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі