Застрэліўся следчы пракуратуры, які расследаваў справу па "жывым шчыце"

Следчы Мінскай абласной пракуратуры Васіль Папін застрэліўся ў сваім службовым кабінеце з табельнага пісталета.
Пра гэта паведамілі фігуранты справы пра "жывы шчыт", якую расследаваў Папін.

У Мінскай абласной пракуратуры, дзе працаваў следчы, пацвердзілі гэтыя звесткі і паведамілі, што гэта адбылося прыкладна два месяцы таму. Прычынаў учынку свайго калегі ў пракуратуры не каментуюць, адзначае "Радыё Свабода".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі