Затрыманая міжнародная злачынная групоўка "Інтэрнацыянал"

У выніку шырокамаштабнай сумеснай аперацыі МУС Беларусі, МУС Расіі і ГУЎС па Маскве затрыманыя сем удзельнікаў міжнароднай злачыннай супольнасці пад назвай "Інтэрнацыянал". Гэтая групоўка, інфармуе БЕЛТА, спецыялізавалася на забойствах, незаконным абарачэнні баявой зброі, боепрыпасаў і выбуховых прыстасаванняў.

У затрыманых канфіскавалі падробленыя пашпарты і пасведчанне супрацоўніка ФСБ Расіі, рэвальверы "Наган", "Сміт і Весан", пісталеты Макарава, "Парабелум", "Заўэр", ТТ, а таксама прыстасаванні для бясшумнай стральбы, вялікую колькасць боепрыпасаў, гранату і 2 кг трацілу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі