Затрыманні і суды напярэдадні “Еўрапейскага маршу”, вынікі 11 кастрычніка
Напярэдадні правядзення ў Мінску “Еўрапейскага маршу” па ўсёй краіне
працягваюцца затрыманні актывістаў. Калі на раніцу 11 кастрычніка,
паводле звестак праваабарончага цэнтру “Вясна”, за тры дні ў краіне
былі затрыманыя са складаннем пратаколаў 18 чалавек, дык да вечара
гэтая лічба павялічылася. У Гродне Ленінскі суд (суддзя Дзмітрый Мацяюк) пакараў 10 суткамі адміністрацыйнага арышту журналіста і сябра Саюзу палякаў Ігара Банцара. Анжаліка Борыс, старшыня непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў, была аштрафаваная на 460 тысяч рублёў.
Яе затрымалі ўчора ў міліцэйскім пастарунку, дзе Борыс спрабавала высветліць лёс Банцара. Міліцыянты сцвярджаюць, што грамадская актывістка брыдкасловіла. На суды актывістаў нікога не пусцілі.
Ленінскі суд, толькі Брэста, 11 кастрычніка пакараў 5 суткамі арышту грамадскую актывістку Інгу Абрамаву, яе затрымалі напярэдадні на праспекце Машэрава.
Дзяўчыну абвінавацілі ў тым, што яна брыдкасловіла. Той жа суддзя Сяргей Беразюк асудзіў на 10 сутак арышту актывіста Юрку Бакура, затрыманага разам з Абрамавай.
У Мазыры абвінавацілі ў брыдкаслоўі мясцовага каардынатара аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Паўла Наздру. Суд над ім адбудзецца 12 кастрычніка.
У Ельску на Гомельшчыне міліцыянты затрымалі чарнобыльскага ліквідатара, інваліда другой групы Васіля Сільвестра. Аднак неўзабаве на загад начальніка мазырскага КДБ Сільвестра адпусцілі.
У Мінску Фрунзенскі суд пакараў 10 суткамі арышту за налепкі “Еўрапейскі марш” Паўла Кур’яновіча.
У Смаргоні працягвалася аблога хаты мясцовага актывіста Алеся Дзергачова.
Вечарам у сталіцы міліцыянты затрымалі актывістаў моладзевага руху Мікіту Сасіма і Паўла Юхневіча. Ім было паведамлена, што яны падазраюцца ў здзяйсненні крымінальнага злачынства.
Тым часам на волю выйшаў брэстчанін Андрэй Шарэнда, які адбыў 15 сутак адміністрацыйнага арышту за арганізацыю прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца ў жніўні. Агулам за гэтую акцыю, сарваную міліцыяй, былі асуджаныя 14 чалавек.
У чацвер брэсцкі абласны суд не задаволіў касацыйных скаргаў сябраў Партыі БНФ Сяргея Лазенкі і Яўгена Бяласіна, раней аштрафаваных за ўдзел у згаданай прэзентацыі.
Паводле ўласнай інфармацыі і паведамленняў ПЦ “Вясна”, Радыё Свабода