Затрыманы Сяргей Вазняк — давераная асоба Уладзіміра Някяева
Сёння ў Мінску быў затрыманы Сяргей Вазняк — давераная асоба кандыдата на прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Як расказаў Еўрарадыё сам Вазняк, яму патэлефанаваў невядомы і прапанаваў нейкую друкаваную прадукцыю для выбарчай кампаніі.
Вазняк: “У мяне спрабавалі адняць тэлефон, але я паказаў пасведчанне давераннай асобы і са мной пачалі весці сябе карэктна. Ананімная асоба сказала, прыехаць у гаражы ёсць друкаваная прадукцыя - магчыма, яна вас зацікавіць. Я прыехаў, мы нават не паспеле паглядзець гэтую прадукцыю – на нас наляцеў АМОН. Зараз паедзем даваць тлумачэнне в РАУС Партызанскага раёна”.
Пасля таго, як Вазняк паказаў сілавікам пасведчанне даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты, адносіны да яго сталі больш ветлівымі, адзначыў палітык.
У штабе Уладзіміра Някляева звязваюць інцыдэнт з будучымі выбарамі. Давераная асоба кандыдата Аляксандр Фядута кажа, што ўпэўнены ў абсалютнай бязвіннасці Вазняка.