Затрыманы ў Івацэвічах расіянін апынуўся вайскоўцам-кантрактнікам
Затрыманы Аляксандр Быкаў — першы злева / "Ганцавіцкі час"
Новы паварот гісторыі з затрыманнем Z-патрыётаў у Івацэвічах. Як піша Zerkalo, адзін з “герояў” відэа — расійскі вайсковец. Ён падпісаў кантракт з Мінабароны РФ у красавіку, а падраздзяленне, у якім ён служыць, можа знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Тут яны рыхтуюцца да адпраўкі ва Украіну.
Ва ўсялякім выпадку, такія дадзеныя ёсць пра поўнага цёзку мужчыны (Аляксандр Быкаў), пры гэтым вонкава падобнага на аднаго з затрыманых.
Раней сілавікі праз набліжаны тг-канал заявілі, што нагодай да затрымання стала тое, што кампанія села нападпітку за стырно, а потым буяніла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.