Затрыманых актывістаў АГП адпусцілі без складання пратаколаў

Два актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Сцепаненка і Павел Яравік, затрыманыя ўчора за распаўсюджванне ўлётак на рынку ў Ждановічах, былі адпушчаныя ў той жа дзень без складання пратаколаў.  Як паведаміў БелаПАН старшыня АГП Анатоль Лябедзька, іх пратрымалі каля трох гадзін у Цэнтральным РУУС сталіцы, узялі пісьмовыя тлумачэнні і канфіскавалі ўлёткі. Лябедзька адзначыў, што гэта першае затрыманне ў рамках інфармацыйнай кампаніі, якую АГП праводзіць у 23 гарадах краіны.

Нагадаем, Сцепаненка і Яравік распаўсюджвалі ўлёткі, якія змяшчаюць зварот да прадпрымальнікаў прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі ад АГП, намесніка старшыні партыі Яраслава Раманчука. У звароце ідзе гаворка аб мерах, якія мае намер распачаць Раманчук у выпадку абрання яго прэзідэнтам.

Як сцвярджае Раманчук, уся друкаваная прадукцыя, якую раздавалі актывісты АГП, выканана ў адпаведнасці з патрабаваннямі беларускага заканадаўства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі