Затрыманых актывістаў "Гавары праўду" адпусцілі пасля гадзіны затрымання
Актывісты грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" Міхась Пашкевіч і Раман Багдановіч гадзіну правялі ў Цэнтральным райаддзеле міліцыі. Нагадаем, актывістаў затрымалі падчас флэш-мобу пад лозунгам "Галасы не для смецця – галасы для падліку".
Як распавёў Пашкевіч у гутарцы з Еўрарадыё, міліцыянты патлумачылі затрыманне тым, што флэш-моб перашкаджаў грамадзянам:
Пашкевіч: "Да нас падыйшлі, калі мы былі каля ГУМа і затрымалі. Запіхалі ў "бобік". Гадзіну мы вымушаныя былі правесці ў Цэнтральным РАУСе. Нам казалі, што на нас жыхары скардзіліся. У выніку нас праз гадзіну адпусцілі".
Флэш-моб, які адбываўся ў трох месцах сталіцы, мусіў паказаць патрэбнасць празрыстых скрынак на выбарах: без іх галасы, вобразна кажучы, ідуць у сметніцу. Удзельнікі акцыі нацягвалі на сметніцы чорныя пакеты і клеілі налепку "Хаваць трэба смецце, а не галасы". Пры гэтым на сметніцах пакідаліся дзіркі, каб флэш-моб не перашкаджаў выкідаць смецце.