Затрыманых у Будславе моладзевых актывістаў адпусцілі

Будслаўскія міліцыянты адпусцілі дзесяць затрыманых моладзевых актывістаў, якія збіралі подпісы за адмену дыскрымінацыйных пунктаў закону “Аб свабодзе веравызнанняў”, а таксама ў абарону мінскага касцёла св. Язэпа.

Перад гэтым затрыманыя давалі пісьмовыя тлумачэнні. У іх таксама канфіскавалі 500 асобнікаў “Весніка” кампаніі па зборы подпісаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі