Затрыманыя некалькі ўдзельнікаў акцыі каля кляштару бернардынцаў

Сёння ўвечары каля кляштару бернардынцаў у Мінску сабралася моладзь і грамадскія дзеячы.
Яны маліліся за вяртанне касцёлу святога Язэпа вернікам, за Беларусь і за беларускіх палітычных зняволеных, спявалі гімн “Магутны божа”.

Група моладзі трымала ў руках літары, з якіх складваўся лозунг “Вярніце храм вернікам”. На месцы падзеі былі сотні людзей, у тым ліку шмат міліцыі і асобаў у цывільным.

Пасля заканчэння акцыі салідарнасці байцы спецназу затрымалі чацвярых яе ўдзельнікаў: Алену Дзяніну, Аліну Калтовіч, Андруся Дашкевіча і яшчэ адну дзяўчыну на імя Маша.

Затрыманых павезлі ў РАУС Цэнтральнага раёна Мінска.

Радыё "Свабода"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі