Затрыманыя трое арганізатараў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў

Пасля заканчэння акцыі пратэсту індывідуальных прадпрымальнікаў, каля ГУМа міліцыянты затрымалі траіх арганізатараў несанкцыянаванага мітынгу — Віктара Гарбачова, Віктара Крываля і Віктара Калея. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Віктар Гарбачоў.

“Нас затрымалі, мы некуды едзем. Куды нас вязуць, я не ведаю”.

Незадоўга да гэтага групе прадпрымальнікаў удалося патрапіць у Дом ураду і перадаць рэзалюцыю са сваімі патрабаваннямі. Да прадпрымальнікаў выйшаў старшыня парламенцкай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце, сувязі і прадпрымальніцтве Анатоль Паўловіч.

Ён прапанаваў сустрэцца ў бліжэйшыя дні і абмеркаваць сітуацыю. Таксама дэпутат гарантаваў удзельнікам акцыі тое, што яны не будуць затрыманыя і змогуць паўдзельнічаць у сустрэчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі