Затрыманыя ў Грузіі брэстаўчане ўсё яшчэ чакаюць афармлення дакументаў
Жыхары Брэста Сямён і Ірына Дзьячак усё яшчэ чакаюць у Грузіі афармлення дакументаў. Як нагадвае БелаПАН, беларусаў 2 кастрычніка затрымала грузінская паліцыя за незаконнае знаходжанне ў Абхазіі. Брэстаўчане былі вызваленыя 21 кастрычніка паводле рашэння суда пасля прысуду - 1 год умоўна. Брэстаўчане дакладна не ведаюць, калі ім будуць вернутыя пашпарты і аформленыя дакументы. Ірына Дзьячак таксама не змагла адказаць, ці працягнуць яны з мужам паломніцтва па святых месцах ці вернуцца на радзіму. Беларусы не ведаюць, на якіх умовах ім дазволяць пакінуць Грузію і праз якія межы дазволяць пераходзіць. Цяпер Дзьячкі з блаславення манахаў пражываюць у прыхаджанкі манастыра ў Зугдзідзі.
Мэтай вандроўкі брэстаўчан было паломніцтва. Яны праваслаўныя вернікі, намерваліся наведаць святыя месцы ў Абхазіі, Грузіі, Турцыі, Сірыі і Егіпце.
Мэтай вандроўкі брэстаўчан было паломніцтва. Яны праваслаўныя вернікі, намерваліся наведаць святыя месцы ў Абхазіі, Грузіі, Турцыі, Сірыі і Егіпце.