Затрыманыя вандалы, якія скралі бронзавыя партрэты герояў вайны
У Брэсце затрымалі двух мясцовых жыхароў, якія скралі чатыры барэльефных партрэты з алеі «Іх імёнамі названыя вуліцы Брэста». Скрадзеныя бронзавыя партрэты савецкіх вайскоўцаў і падпольшчыкаў ужо
вернутыя на месца, а злодзеі затрыманыя. Яны паспелі іх прадаць за 205
долараў, але на скупшчыка каляровага металу аператыўна выйшлі
праваахоўнікі.
Злодзеі, якім 29 і 31 год, нідзе не працуюць, раней яны ўжо былі асуджаныя за крадзёж. Распачатая крымінальная справа.
Злодзеі, якім 29 і 31 год, нідзе не працуюць, раней яны ўжо былі асуджаныя за крадзёж. Распачатая крымінальная справа.