Заўтра Беларусь наведае брытанская парламенцкая дэлегацыя

9—11 сакавіка ў Беларусі з візітам будзе знаходзіцца брытанская парламенцкая дэлегацыя на чале з членам Палаты лордаў Сесілем Паркінсанам.
Як паведамляе прэс-служба Савета Рэспублікі, 10 сакавіка з брытанскай парламенцкай дэлегацыяй сустрэнецца старшыня камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы верхняй палаты беларускага парламента Мікалай Чаргінец.

Плануецца, што на сустрэчы будуць абмеркаваныя стан і перспектывы міжпарламенцкага супрацоўніцтва. Паводле папярэдняй інфармацыі, брытанская парламенцкая дэлегацыя плануе правесці таксама сустрэчы ў Савеце міністраў, Нацыянальным банку, Міністэрстве эканомікі, а таксама наведаць некалькі беларускіх прадпрыемстваў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі