Заўтра дакладчык ПАСЕ па сітуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні наведае Мінск

Дакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па сітуацыі ў Беларусі, італьянскі дэпутат Андрэа Рыгоні 16—19 кастрычніка будзе знаходзіцца ў Мінску з рабочым візітам.
Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце ПАСЕ. Паводле інфармацыі лідэра Партыі БНФ Вінцука Вячоркі, на раніцу 18 кастрычніка запланавана сустрэча Рыгоні з прадстаўнікамі дэмакратычнай апазіцыі.

Як паведамілі ва ўпраўленні міжнароднага супрацоўніцтва Палаты прадстаўнікоў, запланаваныя сустрэчы італьянскага дэпутата з кіраўніцтвам абедзвюх палат Нацыянальнага сходу.

Паводле слоў кіраўніка прэс-службы прэзідэнта Беларусі Паўла Лёгкага, сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Рыгоні не плануецца.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі