Заўтра Еўрапарламент прагаласуе па рэзалюцыі аб сітуацыі ў Беларусі
21 лютага ў ходзе абмеркавання сітуацыі ў Беларусі ў Еўрапарламенце адбудзецца галасаванне па праекце рэзалюцыі.
У праекце еўрадэпутаты выказваюць "глыбокае шкадаванне", што становішча ў галіне дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закону ў Беларусі не паляпшаецца, бо працягваюцца "самавольныя затрыманні актывістаў грамадзянскай супольнасці, ціск на незалежныя СМІ".
Гэтыя факты "ідуць уразрэз з заявамі беларускага ўрада аб гатоўнасці палепшыць адносіны з Еўрасаюзам", гаворыцца ў дакуменце. У ім таксама асуджаюцца арышты і выключэнні з ВНУ, што з'явіліся ў выніку акцыі салідарнасці ў Мінску 16 студзеня.
Апрача таго, еўрадэпутаты заклікаюць асудзіць той факт, што Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе прымяняецца пакаранне смерцю. Праект рэзалюцыі вітае датэрміновае вызваленне некаторых актывістаў дэмакратычнай апазіцыі, а таксама рашэнне беларускіх уладаў аб адкрыцці ў Мінску прадстаўніцтва Еўракамісіі, назваўшы гэта "станоўчым крокам у бок аднаўлення дыялогу з ЕС".
Еўрапарламент таксама заклікаў Камісію, Савет ЕС і ўсю міжнародную супольнасць "прадаставіць больш шырокую дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасці, у прыватнасці, павялічыць фінансавую дапамогу незалежным СМІ, НДА і беларускім студэнтам, якія вучацца за мяжой".
БелаПАН