Заўтра па вуліцах Мінска праедзе трамвай цвярозасці
Мінская міліцыя правядзе акцыю ”Трамвай цвярозасці” ў Адзіны дзень прафілактыкі п'янства і алкагалізму 16 кастрычніка, паведамляе БЕЛТА.
Незвычайны трамвай адправіцца ад сталічнай дыспетчарскай станцыі "Возера" у 11.00. У салоне трамвая будзе размешчаная інфармацыя пра шкоду п'янства, алкагалізму і наркаманіі.
Па дарозе ў Серабранку і назад трамвай цвярозасці будзе суправаджаць патрульны аўтамабіль ДАІ.
Праз гукаўзмацняльнік мінчукоў будуць заклікаць адмовіцца ад ужывання алкаголю. Пасажырам трамвая міліцыянты будуць раздаваць флікеры, улёткі і буклеты з інфармацыяй пра шкоду п'янства дома і на працы.