Заўтра пачынаецца суд над амерыканскім адвакатам Эмануілам Зельцэрам

30 ліпеня распачнуцца судовыя слуханні па справе амерыканскага адваката Эмануіла Зельцэра. Пра гэта паведаміў адвакат затрыманага Дзмітрый Гарачка. Працэс будзе праходзіць у Мінскім гарадскім судзе.
Нагадаем, Зельцэра абвінавачваюць у кантрабандзе наркатычных сродкаў, незаконным звароце наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, а таксама ў камерцыйным шпіянажы. Ён быў затрыманы ў Мінску 12 сакавіка 2008 года.

Цяпер Зельцэр знаходзіцца ў СІЗА КДБ у Мінску. Існуе меркаванне, што арышт адваката звязаны са справай памерлага ў Лондане грузінскага бізнэсмэна Бадры Патаркацышвілі, які быў яго кліентам.

Зельцэр, былы савецкі эмігрант, з'яўляецца экспертам па арганізаванай злачыннасці і адмыванні грошай у Расіі і былых савецкіх краінах. У 2000-2001 гадах ён быў адвакатам затрыманага ў Нью- Ёрку Дзяржсакратара Саюза Беларусі і Расіі Паўла Барадзіна.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі