“Заўтра, пазаўтра, праз тыдзень”: ва Украіне вось-вось пачнецца контрнаступ
Аляксей Данілаў / Офіс прэзідэнта Украіны
Сакратар РНБА Украіны Аляксей Данілаў адмаўляе, што контрнаступ украінскага войска ўжо пачаўся. Ён можа пачацца “заўтра, пазаўтра ці праз тыдзень”, сказаў Данілаў у інтэрв'ю ВВС.
— Было б дзіўна, калі б я назваў даты пачатку тых ці іншых падзей. Так нельга… Перад нашай краінай стаіць вельмі адказная задача. І мы разумеем, што не маем права на памылку, — сказаў Данілаў.
Украіна месяцамі планавала контрнаступ. Але для таго, каб пачаць яго, ёй патрэбны быў час для падрыхтоўкі войскаў і атрымання вайсковай тэхнікі ад заходніх хаўруснікаў.
Паводле слоў Данілава, узброеныя сілы пачнуць штурм, калі камандзіры палічаць, што “на гэты момант вайны мы можам дамагчыся найлепшага выніку”.
На пытанне ВВС пра тое, цігатовы ўкраінскія ўзброеныя сілы да наступу, ён адказаў: “Мы заўсёды гатовы. Гэтак жа, як мы былі гатовы бараніць нашу краіну ў кожны час. Гэта не пытанне часу”.
Данілаў таксама пракаментаваў навіну пра планы па размяшчэнні тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі. Як ён кажа, Кіеў гэта не турбуе, бо Украіны гэта “не навіна”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.