Заўтра ў Гудагаі Казімір Свёнтак правядзе каранаванне іконы Божай Маці
У касцёле памежнага з Літвой мястэчка Гудагай на Астравеччыне кардынал Казімір Свёнтак правядзе заўтра каранаванне іконы Божай Маці Гудагайскай. Вянчанне іконы папскай каронай — з'ява даволі рэдкая.
Яна сімвалізуе адмысловую значнасць іконы, гэта знак падзякі за цуды вылечвання і заступніцтва.
У Гродзенскай дыяцэзіі гэта ўжо другая каранаваная ікрна, першай стала ікона Божай Маці Кангрэгацкай, якая знаходзіцца ў Фарным касцёле Гродна.
Згодна з паданнем, выяву Божай Маці Гудагайскай, знайшлі ў лесе і прынеслі манаху-пустэльніку. Пазней для яе пабудавалі капліцу, а ў 1763 годзе — касцёл.
“Народная газета”