Заўтра ў Мінск прыедзе Чавес?

Як паведамляе БелаПАН, на 16 кастрычніка ў Мінску запланаваная сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Венесуэлы - Аляксандра Лукашэнкі і Уга Чавеса. Цяпер Чавес знаходзіцца з візітам у Маскве, дзе ў яго адбылася сустрэча з расійскім прэзідэнтам Дзмітрыем Мядзведзевым. Афіцыйнай інфармацыі пра візіт Чавеса ў Беларусь пакуль няма ні з беларускага, ні з венесуэльскага боку.

Пра гатовасць наведаць Беларусь у хуткім часе прэзідэнт Венесуэлы заявіў 25 верасня ў тэлефоннай гутарцы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Гэта будзе ўжо пяты візіт прэзідэнта Венесуэлы ў Беларусь. Аляксандр Лукашэнка наведаў Венесуэлу двойчы: апошні раз — у сакавіку 2010 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі