Заўтра ў Мінску запаляць навагоднія ёлкі
15 снежня запаляць навагоднія агні на цэнтральных ёлках Мінску, паведаміў БЕЛТА галоўны інжынер УП “Мінгарсвятло” Алег Глушанкоў. Сталіцу ўпрыгожаць дзесяць цэнтральных штучных ёлак — каля “Мінск-Арэны”, Лядовага палаца, Дома ўраду, у паркавай зоне ўздоўж вуліцы Любімава, на вуліцы Сухараўскай (каля “Максімуса”), ля Нацыянальнай бібліятэкі, Палаца спорту, Мінскага дзяржаўнага палацы дзяцей і моладзі, ля будынку Мінгарвыканкаму і на Кастрычніцкай плошчы. Гірлянды на ёлках будуць гарэць да 24 гадзіны 13 студзеня.
Асабліва пастараліся камунальшчыкі з аздабленнем ёлкі на Кастрычніцкай плошчы. На яе галінках — 250 буйнапамерных паўнакаляровых цацак: навагоднія свечкі, банты, званочкі, зоркі, металічныя шары і каралі памерам ад 80 см да 1,2 м.