Заўтра ў Вільні пройдуць кансультацыі паміж МЗС Беларусі і Літвы

17 лістапада ў Вільні адбудуцца кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Літвы па пытаннях знешнепалітычнага аналізу і планавання, паведамляе БелаПАН. Беларускую дэлегацыю ўзначаліць начальнік упраўлення знешнепалітычнага аналізу МЗС Уладзімір Скварцоў, літоўскую — дырэктар дэпартамента палітычнага планавання Робертас Расінас.

Падчас перамоў бакі абмяняюцца думкамі наконт адносін дзвюх краін з Польшчай, Расіяй і Украінай. Таксама абмяркуюць актуальныя аспекты развіцця ЕС, тэматыку Усходняга партнёрства, узаемадзеянне з краінамі азіяцкага і лацінаамерыканскага рэгіёнаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі