Завершана кампанія збору подпісаў за кандыдатаў на прэзідэнта

Завяршыўся этап выбарчай кампаніі па зборы подпісаў за кандыдатаў на прэзідэнта. Неабходны для рэгістрацыі 100-тысячны бар’ер пераадолелі 11 палітыкаў. Першым неабходную колькасць подпісаў сабраў Аляксандр Лукашэнка. На мінулым тыдні пра дасягнуты поспех паведамілі Ўладзімір Някляеў, Яраслаў Раманчук, Андрэй Саннікаў і Віктар Цярэшчанка.

25 кастрычніка вызначылася яшчэ чатыры кандыдаты, якія пераадолелі гэтую мяжу — Алесь Міхалевіч, Мікалай Статкевіч, Рыгор Кастусёў і Дзмітры Ус. 26 кастрычніка пра сабраныя 100 тысяч подпісаў адрапартаваў Уладзімір Правальскі.

Сёння пра збор неабходных подпісаў заявіў Віталь Рымашэўскі.

Згодна з законам сапраўднасць сабраных подпісаў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі павінны праверыць у 10-дзённы тэрмін. Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты пройдзе з 14 па 23 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі