Завод “Белкамунмаш” гатовы збіраць тралейбусы для Латвіі

Завод “Белкамунмаш” вядзе перамовы з Латвіяй наконт супрацоўніцтва ў сферы гарадскога электрычнага транспарту, паведамляе d-pils.lv. Гаворка ідзе пра зборку для Рыгі і Даўгаўпілса тралейбусаў з еўрапейскімі камплектуючымі, якіх павінна быць болей за 50%. Мяркуецца, што канчатковая зборка гэтых тралейбусаў будзе адбывацца ў Рызе, каб гэта быў латвійскі прадукт. Праўда, праект дамовы аб супрацоўніцтве не прайшоў яшчэ ўзгадненне. Ёсць таксама праект зборкі беларускіх трамваяў на Рыжскім вагонарамонтным заводзе, аднак пакуль ён прабуксоўвае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі