Завод "Гарызонт" у лютым створыць СП з Кітаем

Завод "Гарызонт" да канца лютага створыць сумеснае прадпрыемства па выпуску радыёэлектроннай прадукцыі з кітайскімі кампаніямі. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве прамысловасці Беларусі. Для гэтага прадстаўнікі беларускага завода выедуць у Кітай, дзе падпішуць адпаведныя дамовы.

Акрамя таго, "Гарызонт" плануе прыцягнуць для развіцця вытворчасці кітайскія крэдытныя рэсурсы, якія патрэбныя для правядзення таварных аперацый, у тым ліку для закупак камплектуючых.

Дарэчы, у адпаведнасці з нядаўна выдадзенымі нарматыўнымі дакументамі акцыянернае таварыства "Гарызонт" увайшло ў межы свабоднай эканамічнай зоны "Мінск", што дазваляе прадпрыемству працаваць на больш ільготных фінансава-эканамічных умовах, паведамляе “Інтэрфакс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі