Завяршыўся першы этап чэмпіянату свету па аўтагонках у класе "Формула-1"

29 сакавіка ў Мельбурне завяршыўся першы этап чэмпіянату свету па аўтагонках у класе "Формула-1" — гран-пры Аўстраліі. Першыя два месцы на п’едэстале за пілотамі новай брытанскай каманды ”Brown GT” брытанцам Джэнсанам Батанам і бразільцам Рубенсам Барікелам адпаведна.  Трэцім, пасля 25-цісекунднага штрафу пілота “Toyota” Ярна Трулі за абгон машыны бяспекі на закрытым крузе, апынуўся дзёйны чэмпіён свету лідэр каманды “McLaren-Mercedes” Л’юіс Хамільтан.

За створаную аварыю за 4 кругі да фінішу, у выніку якой польскі пілот “BMW Sauber” Роберт Кубіца не толькі не здолеў прасунуцца на другую пазіцыю, але ўвогуле выбыў з гонкі, гоншчык “RBR-Renault” Себасцьян Фэтэль аштрафаваны сцюартамі на 10 пазіцый у стартавым пратаколе наступнага этапу — гран-пры Малайзіі, які адбудзецца роўна праз тыдзень.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі