Завяршыўся суд па масавай бойцы на Ляхаўшчыне
Завяршыўся суд па масавай боцы падчас дыскатэкі ў вёсцы Адахаўшчына Ляхавіцкага раёна, якую ўчынілі баранавіцкія маладзёны.
За хуліганства адзін з іх атрымаў 3 гады і 3 месяцы з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі, другі — 3,5 года ўзмоцненага рэжыму, а трэцяга пакаралі трыма гадамі з адтэрміноўкай прысуду.
Нагадаем, у бойцы ў Адахаўшчыне атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні некалькі чалавек. З Баранавіч у вёску прыехала тады больш за 20 маладзёнаў.
Яны разабралі плот у аднаго з мясцовых жыхароў і ўзброіліся каламі. На дыскатэцы яны білі не толькі хлопцаў, але і дзяўчат.
Вялікія тэрміны пакарання маладзёны атрымалі таму, што дагэтуль яны ўжо былі асуджаныя за розныя правапарушэнні.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы.