Заяц: Беларусь па ўраджаю збожжавых дасягне леташняга выніку

Беларусь па ўраджаю збожжавых дасягне леташняга выніку. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" (у праграме "Галоўны эфір") заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц.

Паводле яго слоў, ёсць нават магчымасці, каб перавысіць вынік 2014 года. Праўда, лічбу не называе. Аднак вядома, што тады было сабрана 9,6 мільёнаў тон збожжа, у гаспадарках усіх катэгорый. Цяпер міністр сельскай гаспадаркі ў сваім прагнозе таксама ўлічвае фермерскія гаспадаркі ды ўраджай кукурузы.

Заяц адзначыў, што жніво скончыцца ўжо праз 2-3 дні. "З 1 млн 125 тысяч тон па дзяржзамове ўжо рэалізавана каля 900 тысяч", — цытуе словы міністра БЕЛТА.


Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі