Збітую міліцыянтамі праваабаронцу Яну Палякову адпусцілі

Праваабаронца Яна Палякова, якая сёння была затрыманая і збітая ў Салігорску міліцыянтамі, выйшла на волю.  Пра гэта Еўрарадыё распавёў праваабаронца Алег Воўчак:

"Зафіксавалі лекары цялесныя пашкоджанні на руцэ і адзвюх галёнках ног. І цяпер яна будзе пісаць скаргу ў пракуратуру, каб яна правяла праверку дзеянняў службовых асобаў, якія перавысілі службовыя паўнамоцтвы і падверглі яе збіццю".


Нагадаем, Палякова з'яўляецца сябрам ініцыятыўнай групы кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Вольгі Казулінай. На працягу трох дзён яе спрабавалі дапытаць супрацоўнікі салігорскага КДБ. Сёння трое міліцыянтаў з ужыццём сілы затрымалі Палякову і прывезлі яе ў пастарунак, дзе ёй стала кепска. "Хуткая" прывезла праваабаронцу "пад аховай" міліцыі ў бальніцу. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі