Збіты арганізатар прэміі "Кліп-марафон"
Здарэнне адбылося 6 студзеня на прыпынку грамадскага транспарту на вуліцы Максіма Танка. Да Міхала Нядзвецкага стаў чапляцца мужчына, які назваўся ахоўнікам аднаго з банкаў, інфармуе nn.by. Паміж імі адбылася сутычка. У выніку Нядзвецкі атрымаў каля 15 удараў нагамі ў твар і па галаве. У хлопца зафіксавалі траўму правага вока і чэрапна-мазгавую траўму лёгкай ступені. У будынку Цэнтральнага РУУС Нядзвецкі згубіў прытомнасць. У шпіталі хлопцу наклалі швы на брыво.
Міхал Нядзвецкі вядомы як арганізатар штогадовай культурнай прэміі "Кліп-марафон".
Міхал Нядзвецкі вядомы як арганізатар штогадовай культурнай прэміі "Кліп-марафон".