Зборная Беларусі на хакеі атрымала важную перамогу

Зборная Беларусі па хакеі выйшла на наступны этап чэмпіянату свету ў Маскве. У вырашальным матчы нашы землякі перамаглі аўстрыйцаў з лікам 5:2. Матч быў няпростым. Выйграючы з лікам 2:0, беларусы на пачатку другога перыяду дазволілі аўстрыйцам зраўняць лік. Аднак, дзякуючы выніковай гульні ў большасці, зборная Беларусі да другога перапынку ўжо ўпэўнена выйгравала — 4:2.

Канчатковы вынік матча — 5:2 на карысць беларусаў. Шайбы закінулі: Андрэй Глебаў, Дзмітрый Дудзік, Аляксей Угараў, Алег Антоненка і Аляксандр Кулакоў.

Зазначым, што нападаючы Алег Антоненка забівае трэці матч запар і на яго рахунку ўжо чатыры закінутых шайбы і адна галявая перадача.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі