Зборная Беларусі па футболе прайграла Арменіі на турніры на Мальце

Сёння на Мальце, дзе праходзіць футбольны турнір чатырох зборных, Беларусь прайграла Арменіі з лікам 1:2.
Пры гэтым наша каманда першай распячатала вароты саперніка. Ужо на 5-й хвіліне гол забіў Вячаслаў Глеб. Аднак праз невялікі час армянам удалося зраўняць лік, а на 76-й хвіліне выйсці наперад. Да канца гульні беларусы не змаглі адыграцца.

Наступны матч у межах гэтага турніру наша каманда правядзе 6 лютага супраць гаспадароў турніру. Нагадаем, 2 лютага беларускія футбалісты перайгралі Ісландыю — 2:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі