Зборная Беларусі па футболе займае 4-е месца ў адборачнай групе

Адборачны матч чэмпіянату свету прайшоў учора на мінскім стадыёне “Дынама” пры поўных трыбунах. Першы тайм завяршыўся нічыёй 1:1.
На гол Сцівена Джэрарда адказаў Павел Сітко. Аднак у другім тайме англічане не пакінулі шанцаў беларусам. Двойчы вароты нашай каманды паразіў Уэйн Руні.

У сваёй адборачнай групе наша каманда з трыма ачкамі па-ранейшаму займае 4-е месца. На першым — зборная Англіі (12 ачкоў), другім — Харватыя (7), трэцім — Украіна (7). На пятым і шостым радках размясціліся Казахстан і Андора.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі