Зборная Беларусі па футболе згуляла ўнічыю з Малдовай, Люксембург зноў першы

Зборная Беларусі па футболе згуляла ўнічыю з Малдовай, Люксембург зноў першы

15 кастрычніка ў матчы Лігі нацый зборная Беларусі па футболе згуляла ўнічыю 0:0 з Малдовай. Паядынак прайшоў на мінскім стадыёне “Дынама” ў прысутнасці 10870 балельшчыкаў (на нядаўнім матчы з Люксембургам было больш за 14 тысяч). У другім тайме беларусы былі блізкія да поспеху, але не хапала ўдачы. Той жа ўдар Ігара Стасевіча ўжо ў даданыя да асноўнага часу хвіліны спыніла перакладзіна.

У іншым матчы тура зборная Люксембурга разграміла Сан-Марына — 3:0. У выніку Люксембург зноў першы ў 2-й групе, у яго 9 ачкоў, Беларусь мае 8 ачкоў, Малдова — 5, у Сан-Марына ачкоў няма.

15 лістапада пройдзе, відаць, рашаючы матч групы, у ім сустрэнуцца зборныя Люксембурга і Беларусі. У Мінску беларуская зборная выйграла з лікам 1:0.

Зборная Беларусі па футболе згуляла ўнічыю з Малдовай, Люксембург зноў першы
Фота: pressball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі