Зборная Беларусі па хакеі разграміла датчан і выйграла “Кубак Палесся”

У Гомелі завяршыўся матч паміж хакейнымі зборнымі Беларусі і Даніі. Наша каманда выйграла з разгромным лікам 5:1 і стала пераможцам “Кубка Палесся-2008”.
Напярэдадні каманда Славеніі ў Жлобіне перайграла зборную Палесся з лікам 4:3 і заняла трэцяе месца ў першынстве.

Лепшым варатаром чэмпіянату быў прызнаны галкіпер беларускай зборнай Дзмітрый Мільчакоў, лепшым абаронцам — славенец Алекс Кранч, лепшым нападаючым — датчанін Нортан Грэйн, лепшым бамбардзірам — нападаючы зборнай Беларусі Дзмітрый Мялешка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі