Зборная Італіі выйшла ў 1/4 фінала чэмпіянату Еўропы па футболе
Зборная Італіі згуляе ў чвэрцьфінале чэмпіянату Еўропы па футболе. Пра гэта стала вядома пасля перамогі італьянцаў над французамі з лікам 2:0 у апошнім матчы ў групе "С". Адзначым, што большую частку матчу французы гулялі ў меншасці - быў
выдалены Эрык Абідаль, да таго ж на 11-й хвіліне траўму атрымаў і быў вынесены з поля Франк Рыберы.
Зборная Нідэрландаў, якая яшчэ раней забяспечыла сабе выхад у 1/4 фінала, фактычна другім складам выйграла ў румынаў - 2:0.
Такім чынам Нідэрланды набралі 9 ачкоў, Італія - 4 ачкі, Румынія - 2 ачкі, Францыя - 1 ачко.
Італьянцы 22 чэрвеня ў Вене згуляюць з іспанцамі, а супернік Нідэрландаў вызначыцца пасля матчу зборных Швецыі і Расіі.