Зборная Расіі па хакеі перамагла зборную Чэхіі
Адбыўся першы чвэрцьфінальны матч чэмпіянату свету па хакеі ў Маскве. Зборная Расіі ўпэўнена перамагла зборную Чэхіі з лікам 4:0 (1:0, 0:0, 3:0). Сёння таксама сустрэнуцца шведы і славакі. 10 траўня пройдуць апошнія гульні ¼ фінала: Канада — Швейцарыя, ЗША — Фінляндыя.