Здымкі сіквэла "Секс у вялікім горадзе" забароненыя
Улады Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў забаранілі здымаць у сваёй краіне сіквел да фільма "Секс у вялікім горадзе". Як паведамляе WorstPreviews са спасылкай на US Weekly, ураду ААЭ не
спадабалася слова “секс” у назве фільма. А вось якім чынам персанажаў
фільма - гламурных нью-ёркскіх дам бальзакаўскага ўзросту - занесла на
арабскі Ўсход, не ўдакладняецца.
Што тычыцца здымак у Нью-Ёрку, то яны павінны былі стартаваць у сярэдзіне лета, але кінастудыя New Line перанесла іх на канец жніўня гэтага года. А прэм'ера сіквела запланаваная на 28 траўня 2010 года.
"Секс у вялікім горадзе", які выйшаў у траўні 2008 года сабраў у сусветным пракаце больш за 400 мільёнаў долараў пры бюджэце ў 65 мільёнаў.
Фільм выклікаў такі рэзананс, што брытанскае выдавецтва Macmillan вырашыла выдаць кнігу "Любоўныя лісты вялікіх людзей", якая фігуравала ў карціне. У складанку, якая з'явілася ў ліпені 2008 года, былі ўключаныя лісты Плінія, Генрыха VIII, Моцарта, Напалеона, прынца Рэнье III, Оскара Ўайльда і іншых знакамітасцяў.
Фота: scene-stealers.com