З’езд беларусаў свету ўсё ж пройдзе ў Мінску?

Пяты з’езд беларусаў свету, запланаваны на 18-19 ліпеня, можа прайсці ў Мінску. Праблемы, выкліканыя нежаданнем уласнікаў здаваць памяшканні ў арэнду, здаецца, мінаюць.
Вось што сказаў у інтэрв’ю Еўрарадыё кіраўнік згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Алесь Марачкін: “Мне патэлефанавала Алена Макоўская, што пытанне вырашаецца тут, у Мінску”.

Дагэтуль каля 20 устаноў і арганізацый адмовілі “Бацькаўшчыне” ў памяшканні для з’езду.

Аднак вырашэнне праблемы з памяшканнем у Беларусі цягне за сабой іншую праблему — не ўсе жадаючыя змогуць па аб’ектыўных прычынах прыехаць у Мінск.

Алесь Марачкін:“Калі б з’езд праходзіў у Вільні ці ва Ўкраіне (я гаварыў з Івонкай Сурвілай), то яна б прыехала. І магчыма, я так думаю — стопрацэнтова, прыехаў бы Зянон Пазьняк. У Мінск яны не прыедуць”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі