Згарэў тысячагадовы тыбецкі горад Дукэцзон (відэа)
Інфармацыі пра ахвяраў пакуль няма.
Старажытны горад месціцца ў правінцыі Юньнань на паўднёвым усходзе Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Як паведамляе РІА "Новости", узгаранне адбылося ў суботу ўдзень у адным з дамоў для гасцей. Пажар хутка распаўсюдзіўся на іншыя будынкі і працягваў шалець каля 10 гадзінаў.
Горад Дукэцзон, якому 1300 гадоў — карыстаўся папулярнасцю ў турыстаў. У ім налічвалася больш за тысячу будынкаў, у тым ліку шматлікіх храмаў.
Фота — Reuters