Жахлівае забойства ў Столінскім раёне: зарэзалі дзвюх жанчын

Двайное забойства здзейсненае ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. У прыватным доме ў вёсцы Хотамель знайшлі целы дзвюх жанчын (1971 і 1968 гадоў нараджэння) са шматлікімі нажавымі раненнямі шыі і жывата. Па падазрэнні ў забойстве па гарачых слядах затрымалі дваіх мясцовых жыхароў.

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу Упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марыну Дранкову, крымінальная справа распачата па артыкуле "забойства двух асоб". Праходзяць следчыя дзеянні, прызначаныя экспертызы.

Стала вядома, што трагедыя адбылася ў ноч на 13 лістапада ў доме адной з загінулых. Кампанія з некалькіх чалавек там распівалі алкагольныя напоі. У нейкі момант паміж прысутнымі адбыўся канфлікт. Раніцай міліцыю выклікала мясцовая жыхарка. Яна і яе 21-гадовы сын і сталі галоўнымі падазраванымі.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі