Жанчына выжыла, трапіўшы пад колы аўтобуса МАЗ
Жанчына-пешаход трапіла пад колы аўтобуса МАЗа ў пасёлку Лясны пад Мінскам, але цудам засталася жывой.
Транспартнае здарэнне адбылося цераз тое, што кіроўца аўтобуса ля прыпынку “Тубдыспансэр” не зладзіў з кіраваннем і наехаў на жанчыну, якая акурат перасякала дарогу па пешаходным пераходзе, паведамляе БЕЛТА.
Жанчына апынулася заблакаванай пад воссю аўтобуса. Яе змаглі вызвалілі толькі выратавальнікі. У пацярпелай былі толькі лёгкая чэрапна-мазгавая траўма і закрыты пералом шчыкалаткі.