Жанчыну асудзілі на 6 месяцаў за фальсіфікацыю гвалту
Толькі адна з чатырох заяў аб згвалтаванні, якія атрымліваюць міліцыянты Віцебскай вобласці, становіцца падставай для крымінальнай справы. У абласной пракуратуры тлумачаць, што нярэдка жанчыны легкадумна знаёмяцца з выпадковымі людзьмі і пагаджаюцца на прапановы аб сумесным застоллі.
А пасля становяцца аб’ектам сексуальных заляцанняў. Шмат хто з іх, падаўшы заяву аб пасягальніцтве на полавую свабоду і недатыкальнасць, потым адмаўляюцца ад абвінавачванняў.
Часта жанчыны спасылаюцца на прымірэнне, а ў некаторых выпадках — і на тое, што ім папросту заплацілі за маральную шкоду.
Ёсць выпадкі ілжывых заяў аб згвалтаванні. Так, нядаўна жыхарка Віцебска была асуджана на шэсць месяцаў пазбаўлення волі за тое, што фальсіфікавала сведчанні гвалту.
Агулам, як адзначаюць у пракуратуры, колькасць заяў аб згвалтаваннях у вобласці штогод павялічваецца.
Валеры Зуеў, Еўрарадыё, Наваполацк