"Жаночае радыё" ад Постскрыптума і Клёндайк
9 сакавіка ў кавярні “Добрыя мыслі” адбудзецца сумесны канцэрт гуртоў Постскрыптум і Клёндайк пад агульнай назвай "Жаночае радыё". На працягу 2 гадзінаў калектывы адыграюць свае апошнія праекты.
Постскрыптум падзеліцца са слухачамі электрычным пазітыўным гучаннем, а
Клёндайк адыграе новую акустычную праграму.
Дадам, што негледзячы на зусім розную стылістыку гуртоў, яны ўпэўнены, што на гэтым канцэрце здолеюць стварыць душэўную, цёплую і незвычайна пранікнёную атмасферу для жаночага свята Восьмага сакавіка.
І ледзь не забыўся: сродкі ад продажу квіткоў на канцэрт пайдуць на здымкі новага кліпа Постскрыптума на песню "Мне не шкада".