Жаночая баскетбольная зборная Беларусі - на Алімпіядзе ў Пекіне
Жаночая баскетбольная зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Анатоля Буяльскага заваявала пуцёўку на Алімпійскія гульні ў Пекіне. У вырашальнай, поўнай драматызму, гульні на адборачным турніры ў Іспаніі беларускі ў дадатковым тайме (асноўны час закончыўся ўнічыю 72:72) перамаглі зборную Бразіліі з лікам 86:79!