Жаночая зборная Беларусі па футболе перамагла Грузію
Беларускія футбалісткі
Жаночая зборная Беларусі па футболе перамагла Грузію — 3:0 (1:0). Вызначыліся Анаcтасія Шлапакова (45-я хвіліна), Ганна Пiлiпенка (64) і Ганна Казюпа (70).
Гэта быў матч адбору чэмпіянату Еўропы 2025 года. Ён прайшоў у аўторак на Кіпры.
Днямі беларускі выйгралі ў зборнай Кіпра — 3:0 (на відэа ніжэй).
На 31 траўня запланаваны гасцявы матч беларусак з Літвой. Але літоўскія футбалісткі адмаўляюцца гуляць з беларускай зборнай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.