Жаночая зборная па баскетболе атрымала 100 тысяч долараў ад МАК

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе атрымала 100 тысяч долараў ад Міжнароднага алімпійскага камітэту на падрыхтоўку да лонданскай Алімпіяды-2012, паведамляе БЕЛТА. Праўда, пуцёўку ў Лондан яшчэ трэба заваяваць у наступным годзе, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Польшчы. Каманда, якая заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету, атрымала падарункі і грашовыя прэміі ад Міністэрства спорту і турызму, а дэбютантцы зборнай Святлане Валько было прысвоена званне майстра спорту міжнароднага класа. На чэмпіянаце ў Чэхіі беларускія баскетбалісткі, якія ўпершыню прабіліся на першынства планеты, сталі галоўным адкрыццём турніру. Перадузятае судзейства ў паўфінальнай сустрэчы перашкодзіла ім выйсці ў фінал і атрымаць як мінімум срэбра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі