“Жартаўніцы” дагала распранулі хлопца і зніклі разам з яго вопраткай
Дзве дзяўчыны могуць сесці ў турму за тое, што няўдала пажартавалі над хлопцам. Малады чалавек ехаў з Мінску дадому ў правінцыю. На аўтавакзале “Маскоўскі” ў чаканні аўтобуса ён пазнаёміўся з дзвюма сяброўкамі. Ён разам з імі піў піва, а потым адна з яго новых знаёмых прапанавала адысціся для “больш цеснага” камунікавання. У бліжэйшых кустах нецвярозы кавалер скінуў вопратку, пасля чаго дзяўчына і яе сяброўка схапілі рэчы і зніклі. Хлопец спадзяваўся, што яны вернуцца, але гэтага не адбылося. Ён у аголеным выглядзе змушаны быў выйсці з кустоў і паклікаць на дапамогу мінакоў. Тыя выклікалі міліцыю.
Дзяўчат неўзабаве затрымалі. Сяброўкі патлумачылі, што хацелі пажартаваць. Аднак такія жарты згодна з законам называюцца рабункам і за гэта даюць да шасці год пазбаўлення волі, паведамляе БЕЛТА.
Дзяўчат неўзабаве затрымалі. Сяброўкі патлумачылі, што хацелі пажартаваць. Аднак такія жарты згодна з законам называюцца рабункам і за гэта даюць да шасці год пазбаўлення волі, паведамляе БЕЛТА.