Жаўноў застаецца капітанам футбольнай зборнай Беларусі
Нягледзячы на няўдалую гульню ў таварыскім матчы з Гандурасам, галкіпер футбольнай зборнай Беларусі Юрый Жаўноў застанецца капітанам каманды. Пра гэта 31 траўня на прэс-канферэнцыі паведаміў галоўны трэнер зборнай Бернд Штанге. Бернд Штанге: "Яшчэ раз вярнуся да пытання пра капітана. Вядома ж, капітанам у нас застаецца Юрый Жаўноў. Нават калі ён няўдала згуляў у гульні супраць Гандураса. Усё кажуць, што цяпер патрэбен новы галкіпер. Але хто доўга ведае футбол, той разумее, што асабліва галкіперам трэба давяраць. І найперш такім асобам, як Жаўноў".
Нагадаем, што 28 і 30 траўня зборная Беларусі па футболе правяла ў Аўстрыі таварыскія гульні супраць Гандураса і Паўднёвай Карэі. Матч супраць каманды Гандураса скончыўся нічыёй 2:2, а зборную Паўднёвай Карэі беларуская каманда перамагла з мінімальным лікам 1:0. Юрый Жаўноў абараняў вароты беларусаў толькі ў матчы са зборнай Гандураса.